Шчыра запрашаю наведаць мой сайт www.spadczyna.com Сайт з'яўляецца маім аўтарскім праектам і мае за мэту збіранне і публікацыю тэкставага і выяўленчага матэр'ялу звязанага з гісторыяй і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад найдаўнейшых часоў да канца 20-га стагоддзя.
Раздзел гісторыі плануецца складаць з асноўных артыкулаў, напісаных на падставе навуковага і навукова-папулярнага матэр'ялу, на які даюцца спасылкі і дапаўняюцца ілюстратыўным матэр'ялам і мапамі, таксама складзенымі на падставе дасведчаных крыніц. Для больш падрабязнага вывучэння тэмаў прапануецца матэр'ял даведніка, таксама з мапамі і ілюстрацыямі. Будзе прыемна пачуць водгукі, заўвагі і прапановы як у гэтым блогу так і на старонках гасцёўні моўго сайту. |